картатэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

Сістэматызаваны збор картак з якой-н. даведачнай ці ўліковай інфармацыяй.

К. замежнай літаратуры.

|| прым. картатэ́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

картатэ́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. картатэ́ка картатэ́кі
Р. картатэ́кі картатэ́к
Д. картатэ́цы картатэ́кам
В. картатэ́ку картатэ́кі
Т. картатэ́кай
картатэ́каю
картатэ́камі
М. картатэ́цы картатэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

картатэ́ка ж. картоте́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

картатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тацы; Р мн. ‑так; ж.

1. Сістэматызаваны збор картак аднолькавага памеру з якой‑н. даведачнай ці ўліковай інфармацыяй. Бібліятэчная картатэка. □ Каб даць каму-небудзь характарыстыку, .. [Іван Іванавіч] звяртаўся да сваёй картатэкі, дзе былі сабраны біяграфічныя [даныя] на кожнага супрацоўніка. Карпюк.

2. Скрынкі з такімі карткамі. З невялікай картатэкі, прымайстраванай да стала, Собіч дастаў картку. Скрыган.

[Ад слова карта і грэч. thēke — скрынка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

картоте́ка картатэ́ка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

...тэка, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая азначае памяшканне, сховішча для таго, аб чым гаворыцца ў першай частцы слова, напрыклад: бібліятэка, картатэка, фільматэка.

[Грэч. thēkē — ёмішча, скрынка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індыка́тар, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Прыбор, які служыць для вымярэння фізічных велічынь (ціску, нагрузкі і пад.), а таксама для адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта назірання. Індыкатар электрычных ваганняў. Індыкатар настройкі. Акустычны індыкатар.

2. ‑у. Рэчыва, якое ўводзіцца ў раствор для выяўлення хімічнага працэсу, што адбываецца ў растворы. Індыкатар шчолачных і кіслых рэакцый.

3. ‑а. Бібліятэчная картатэка, якая паказвае, хто ўзяў чытаць кнігу. Навесці даведку па індыкатар у.

[Лац. indicator — паказальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)