карпа́ць гл. корпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карпа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. карпа́ю карпа́ем
2-я ас. карпа́еш карпа́еце
3-я ас. карпа́е карпа́юць
Прошлы час
м. карпа́ў карпа́лі
ж. карпа́ла
н. карпа́ла
Загадны лад
2-я ас. карпа́й карпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час карпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

карпа́ць несов., см. ко́рпаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карпа́ць,

гл. корпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́рпаць, -аю, -аеш, -ае і карпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. што чым. Раскопваць, калупаць.

К. зямлю матыкай.

2. перан., што. Марудна рабіць што-н.

|| наз. ко́рпанне, -я, н. і карпа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Карпа́ць1 ’калупаць, павольна рабіць што-небудзь’ (Нас., Янк. III, Мал., Гарэц., Др.-Падб.). Гл. корпаць.

Карпа́ць2 ’укараціць што-небудзь’ (Др.-Падб.). Гл. кірпаты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і карпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што чым.

Разм. Раскопваць, калупаць. Валодзя звычайна корпаў нагамі вільготны пясок і гаварыў з жалем: — Сырая яшчэ, брат. І гразі поўна... Якімовіч. Унурыўшыся, хадзіў [Гендарсан] па раллі і наском бота або ручкай бізуна корпаў зямлю. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́рпанне і карпа́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. корпаць, карпаць і корпацца, карпацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карпатлі́вы. Гл. карпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карпа́нне — сінонім да папярэдняга (Гарэц.). Гл. карпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)