каро́ценькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каро́ценькі каро́ценькая каро́ценькае каро́ценькія
Р. каро́ценькага каро́ценькай
каро́ценькае
каро́ценькага каро́ценькіх
Д. каро́ценькаму каро́ценькай каро́ценькаму каро́ценькім
В. каро́ценькі (неадуш.)
каро́ценькага (адуш.)
каро́ценькую каро́ценькае каро́ценькія (неадуш.)
каро́ценькіх (адуш.)
Т. каро́ценькім каро́ценькай
каро́ценькаю
каро́ценькім каро́ценькімі
М. каро́ценькім каро́ценькай каро́ценькім каро́ценькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каро́ценькі разг. коро́тенький

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́ценькі, ‑ая, ‑ае.

Зусім кароткі. [Птушачка] затрапятала над лістком сваімі кароценькімі крыльцамі. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́ткі, -ая, -ае; -так, -тка.

1. Невялікі па даўжыні; проціл. доўгі.

Кароткая сукенка.

Падстрыгчыся коратка (прысл.).

2. Непрацяглы ў часе; проціл. доўгі.

Кароткая нарада.

К. дзень.

Выступіць коратка (прысл.).

3. Сціслы, нешматслоўны.

Кароткае пісьмо.

Адказаць коратка (прысл.).

4. Рашучы, хуткі, суровы.

К. удар.

Прысуд ворагам к.

5. Які вымаўляецца хутка, адрывіста (пра гукі, склады).

6. Які характарызуецца няпоўнай формай.

Якасныя прыметнікі ў кароткай форме.

Кароткая памяць у каго (неадабр.) — дрэнная, слабая памяць (звычайна ў таго, хто не хоча помніць, прыпомніць што-н.).

Кароткі завароткі у каго (разм.) — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.

Кароткі розум — пра слабы, невялікі розум.

На кароткай назе хто з кім — у добрых, сяброўскіх адносінах з кім-н.

Рукі кароткія ў каго (разм.) — няма магчымасці, сілы зрабіць што-н.

|| памянш. каро́ценькі, -ая, -ае (да 1—3 знач.; разм.).

|| наз. каро́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коро́тенький разг. каро́ценькі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сне́жань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.

Дванаццаты месяц каляндарнага года.

|| прым. сне́жаньскі, -ая, -ае.

С. дзень кароценькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абра́даваць, ‑дую, ‑дует, ‑дуе; зак., каго.

Тое, што і узрадаваць. Кароценькі змест тэлеграмы хоць і не абрадаваў Хадкевіча, затое рассмяшыў яго. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сне́жаньскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да снежня. Снежаньскі мароз. □ Кароценькі снежаньскі дзень неяк згас неўпрыкмет, і я вяртаўся назад ужо ў сінія прыцемкі. Ракітны. // Які адбываўся, праходзіў у снежні. Снежаньскі пленум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́лечка ’зусім мала’ (Жд. 1). Рус. цвяр., кур. ма́лечко ’мала’, ст.-рус. малечкий ’маленькі’, ст.-чэш. malečko ’нядоўга, кароценькі перыяд часу’, ст.-серб.-харв. малачак, мале́чак ’маленькі’. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каранёк ’невялікі калодачны вулей’ (З нар. сл.), каранік ’калодачны стаячы вулей’ (З нар. сл., Жд. 3, Бяльк.). Магчыма, да kъrnъкароценькі’, параўн. бел. карнаты (гл.), або першапачаткова ’вулей з кары’ (Бяльк., 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)