рэпрэ́сія, -і, звычайна мн. -і, -сій, ж.

Карная мера з боку дзяржаўных органаў.

Падвяргацца рэпрэсіям.

Ахвяры рэпрэсій.

|| прым. рэпрэсі́ўны, -ая, -ае.

Рэпрэсіўныя меры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́рны ка́рная ка́рнае ка́рныя
Р. ка́рнага ка́рнай
ка́рнае
ка́рнага ка́рных
Д. ка́рнаму ка́рнай ка́рнаму ка́рным
В. ка́рны (неадуш.)
ка́рнага (адуш.)
ка́рную ка́рнае ка́рныя (неадуш.)
ка́рных (адуш.)
Т. ка́рным ка́рнай
ка́рнаю
ка́рным ка́рнымі
М. ка́рным ка́рнай ка́рным ка́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэпрэ́сія, ‑і, ж.

Карная мера, пакаранне з боку дзяржаўных органаў. Мы яшчэ не ведаем, як сустрэнуць нас незнаёмыя людзі. Можа пасля лютых рэпрэсій немцаў у іх ад страху застыла кроў, і яны не стануць з намі гаварыць, пабаяцца пусціць нас на свой парог. С. Александровіч.

[Лац. repressio — стрымліванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспеди́ция ж.

1. (действие) экспеды́цыя, -цыі ж., экспедзі́раванне, -ння ср.;

2. в др. знач. экспеды́цыя, -цыі ж.;

археологи́ческая экспеди́ция археалагі́чная экспеды́цыя;

спаса́тельная экспеди́ция выратава́льная экспеды́цыя;

кара́тельная экспеди́ция ка́рная экспеды́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экспеды́цыя, ‑і, ж.

1. Спец. Адпраўка, рассылка чаго‑н. (карэспандэнцыі, тавару і пад.). Экспедыцыя грузаў. Экспедыцыя карэспандэнцыі.

2. Спец. Установа ці аддзел ва ўстанове, які займаецца адпраўкай, рассылкай чаго‑н. Ганна.. атрымала месца ў экспедыцыі газеты — па перапісцы адрасоў. Гартны.

3. Аддзел канцылярыі якой‑н. дзяржаўнай установы царскай Расіі. Сергіевіч быў прыняты на працу ў Экспедыцыю па нарыхтоўцы дзяржаўных папер. Ліс.

4. Падарожжа, паездка, паход і пад. групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі. Палярная экспедыцыя. □ Іншы раз.. [бацька] нават браў з сабою Максіма ў свае этнаграфічныя экспедыцыі. Майхровіч. // Ваенная аперацыя, якая праводзіцца параўнальна невялікімі ўзброенымі сіламі; узброеныя сілы, прызначаныя для такой аперацыі. Карная экспедыцыя. □ За здзек экспедыцыі карнай, За земляў крывавы падзел, За арышт партыйнай друкарні, За кожны ганебны расстрэл, .. Усё маё юнае племя Вялікую помсту нясе. Таўбін.

5. Група, атрад удзельнікаў такога падарожжа, паходу, паездкі і пад. Восенню касмічная экспедыцыя надоўга пакіне Зямлю і адправіцца ў бязмежныя глыбіні Сусвету. Шыцік.

[Лац. expeditio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)