кармавы́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кармавы́ |
кармава́я |
кармаво́е |
кармавы́я |
| Р. |
кармаво́га |
кармаво́й кармаво́е |
кармаво́га |
кармавы́х |
| Д. |
кармаво́му |
кармаво́й |
кармаво́му |
кармавы́м |
| В. |
кармаво́га кармавы́ (неадуш.) |
кармаву́ю |
кармаво́е |
кармавы́я (неадуш.) кармавы́х (адуш.) |
| Т. |
кармавы́м |
кармаво́й кармаво́ю |
кармавы́м |
кармавы́мі |
| М. |
кармавы́м |
кармаво́й |
кармавы́м |
кармавы́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
травасе́янне, -я, н.
Сеянне кармавых траў.
Палявое т.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ме́шанка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак.
2. Змешаны пасеў кармавых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разнатра́ўе, -я, н.
1. Розныя травы, якія растуць разам.
2. Група кармавых травяністых раслін (акрамя злакавых, бабовых і асаковых; спец.).
|| прым. разнатра́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
травасе́янне, ‑я, н.
Сеянне кармавых траў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дражджава́нне, ‑я, н.
Спосаб павелічэння засваяльнасці кармоў дабаўленнем у іх кармавых дражджэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіласарэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для здрабнення кармавых культур пры сіласаванні. Сіласарэзны механізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расадасаджа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Машына для пасадкі расады агародніны і кармавых культур.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
травасу́месь, ‑і, ж.
Змешанае сеянне розных злакавых і бабовых кармавых траў, а таксама сумесь насення для такога сеяння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́шанка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы. Гаспадыня выйшла на двор і выліла ў карыта вядро мешанкі і адчыніла ў хляве вароты. М. Стральцоў.
2. Змешаны пасеў кармавых раслін. Віка-аўсяная мешанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)