Каркалі́на ’крывое, кусцістае дрэва’ (Нар. сл.). Да *kork‑alь, korkъ ’адгалінаванне’. Параўн. макед. крак ’адгалінаванне, галіна’. Адсюль *kork‑alь ’галінасты’. Ад каркаль утварылася каркаліна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскаркалі́цца ’разрасціся’ (Сл. ПЗБ). Да каркаліна, каркалісты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каркалі́сты ’крывы, кусцісты’ (Нар. сл.). Таксама ад каркаль з дапамогай суфікса ‑іст‑ (гл. каркаліна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)