кардына́льны, -ая, -ае.

Галоўны, асноўны, самы істотны.

Кардынальныя перамены ў грамадстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардына́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кардына́льны кардына́льная кардына́льнае кардына́льныя
Р. кардына́льнага кардына́льнай
кардына́льнае
кардына́льнага кардына́льных
Д. кардына́льнаму кардына́льнай кардына́льнаму кардына́льным
В. кардына́льны (неадуш.)
кардына́льнага (адуш.)
кардына́льную кардына́льнае кардына́льныя (неадуш.)
кардына́льных (адуш.)
Т. кардына́льным кардына́льнай
кардына́льнаю
кардына́льным кардына́льнымі
М. кардына́льным кардына́льнай кардына́льным кардына́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кардына́льны кардина́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кардына́льны, ‑ая, ‑ае.

Галоўны, важны, самы істотны. Кардынальнае пытанне. Кардынальныя праблемы. Кардынальныя змены. □ На вопыце палітычнай барацьбы працоўныя пераконваліся, што кардынальнае вырашэнне нацыянальнага пытання можа даць толькі перамога сацыялістычнай рэвалюцыі. «Полымя».

[Ад лац. cardinalis — галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кардина́льный кардына́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)