Карасі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Карасі́
Р. Карасё́ў
Д. Карася́м
В. Карасі́
Т. Карася́мі
М. Карася́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кара́сь

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кара́сь карасі́
Р. карася́ карасёў
Д. карасю́ карася́м
В. карася́ карасёў
Т. карасём карася́мі
М. карасі́ карася́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іл, ілу, м.

Адкладанні найдрабнейшых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў. Азёрна-рачны іл. □ У змроку, у іле ляжаць карасі, У зеллі багністым жыруюць язі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэзентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што каму.

Разм. уст. Паднесці (падносіць) у якасці падарунка; падараваць. — Ты не выскаляйся, а падумай добра. Чаму гэта.. [Аляксей Сцяпанавіч] прэзентаваў карасі нам, а не каму іншаму. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)