кара́сь

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кара́сь карасі́
Р. карася́ карасёў
Д. карасю́ карася́м
В. карася́ карасёў
Т. карасём карася́мі
М. карасі́ карася́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Карасі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Карасі́
Р. Карасё́ў
Д. Карася́м
В. Карасі́
Т. Карася́мі
М. Карася́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́лавіць, -лаўлю, -лавіш, -лавіць; -лаўлены; зак., каго-што.

1. з чаго. Ловячы, здабыць, выцягнуць.

В. бервяно з вады.

В. многа рыбы.

2. Пералавіць усіх.

В. карасёў у сажалцы.

|| незак. выло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́лаў, -лаву, м. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́рат, -а, М -раце, мн. -ы, -аў, м.

Рыбалоўная снасць канічнай формы ў выглядзе сеткавай камеры, нацягнутай на драўляны каркас, з кароткім конусападобным уваходам; верша.

Хлопцы лавілі карасёў нератам.

Трапіць у нерат — знянацку, нечакана апынуцца ў безвыходным становішчы.

|| прым. не́ратны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́рат, ‑а, М ‑раце, м.

Рыбалоўная снасць, сплеценая з лазовых дубцоў, у выглядзе доўгага конуса з кароткім конусападобным уваходам; верша. Вунь за тым алешнікам пачнецца балота, дзе ў глыбокіх ямах, невялічкіх аеравых азёрах хлапчукі кошыкамі і нератамі лавілі ўюноў і карасёў. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)