каранці́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каранці́н каранці́ны
Р. каранці́ну каранці́наў
Д. каранці́ну каранці́нам
В. каранці́н каранці́ны
Т. каранці́нам каранці́намі
М. каранці́не каранці́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каранці́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каранціну, звязаны з ім. Каранцінны тэрмін. Каранцінныя мерапрыемствы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каранці́н, ‑у, м.

1. Часовая ізаляцыя заразна хворых і асоб, якія сутыкаліся з імі, з мэтай прадухіліць распаўсюджанне інфекцыі. Тэрмін каранціну. Накласці каранцін. // Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю інфекцыі (сярод насельніцтва, у сельскай гаспадарцы і пад.). Інспекцыя па каранціну.

2. Санітарны пункт для агляду асоб, суднаў і тавараў, якія прыбываюць з заражанай мясцовасці. — Я ўжо хадзіў, распытваў. Тут, у каранціне, нас могуць пратрымаць яшчэ доўгі час. Лынькоў.

[Фр. quarantaine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)