карале́ўскі гл. кароль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карале́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карале́ўскі карале́ўская карале́ўскае карале́ўскія
Р. карале́ўскага карале́ўскай
карале́ўскае
карале́ўскага карале́ўскіх
Д. карале́ўскаму карале́ўскай карале́ўскаму карале́ўскім
В. карале́ўскі (неадуш.)
карале́ўскага (адуш.)
карале́ўскую карале́ўскае карале́ўскія (неадуш.)
карале́ўскіх (адуш.)
Т. карале́ўскім карале́ўскай
карале́ўскаю
карале́ўскім карале́ўскімі
М. карале́ўскім карале́ўскай карале́ўскім карале́ўскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

карале́ўскі в разн. знач. короле́вский;

к. пала́ц — короле́вский дворе́ц;

~кая пе́шкашахм. короле́вская пе́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карале́ўскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да караля (у 1 знач.) і каралевы (у 1, 2 знач.), належыць ім. Каралеўская ўлада. Каралеўскае войска. Каралеўскі палац.

2. У шахматах — які знаходзіцца на той палове дошкі, дзе кароль. Каралеўскі фланг. Каралеўская пешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́ль, караля́, мн. каралі́, каралёў, м.

1. Адзін з тытулаў манарха, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

Іспанскі к.

2. перан., чаго або які. Манапаліст у якой-н. галіне прамысловасці і гандлю.

3. перан., чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якой-н. галіне дзейнасці, хто дасягнуў дасканаласці.

К. пейзажу.

4. Галоўная фігура ў шахматнай гульні.

5. Ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне.

|| ж. карале́ва, -ы, мн. -ы, -ле́ў (да 1 знач.).

|| прым. карале́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́цэ-карале́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ві́цэ-карале́ўскі ві́цэ-карале́ўская ві́цэ-карале́ўскае ві́цэ-карале́ўскія
Р. ві́цэ-карале́ўскага ві́цэ-карале́ўскай
ві́цэ-карале́ўскае
ві́цэ-карале́ўскага ві́цэ-карале́ўскіх
Д. ві́цэ-карале́ўскаму ві́цэ-карале́ўскай ві́цэ-карале́ўскаму ві́цэ-карале́ўскім
В. ві́цэ-карале́ўскі
ві́цэ-карале́ўскага
ві́цэ-карале́ўскую ві́цэ-карале́ўскае ві́цэ-карале́ўскія
ві́цэ-карале́ўскіх
Т. ві́цэ-карале́ўскім ві́цэ-карале́ўскай
ві́цэ-карале́ўскаю
ві́цэ-карале́ўскім ві́цэ-карале́ўскімі
М. ві́цэ-карале́ўскім ві́цэ-карале́ўскай ві́цэ-карале́ўскім ві́цэ-карале́ўскіх

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ві́цэ-карале́ўскі ви́це-короле́вский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

короле́вский карале́ўскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дварэ́ц, ‑рца, м.

Будынак, які служыць жыллём і пастаянным месцазнаходжаннем цара, караля ці іншага кіраўніка дзяржавы, а таксама членаў іх сямей. Царскі дварэц. Каралеўскі дварэц. // Будынак, які вылучаецца пышнасцю, хараством, раскошай; палац. Мармуровыя дварцы Венецыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старо́ста, ‑ы, ДМ ‑у, м.

Гіст. У Вялікім княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы — службовая асоба, якая ўзначальвала адміністрацыю павета або ваяводства. Крыху пазней .. [Слонім] стаў каралеўскай эканоміяй, тут жыў каралеўскі намеснік — староста. «Помнікі». Князь аддаў загад старасту арыштаваць хлопца. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)