кара́кі, -аў, адз. кара́к, -а, м.

Народнасць, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Камчацкага краю.

|| ж. кара́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. кара́кскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́кі, ‑аў; адз. карак, ‑а, м.; карачка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. карачкі, ‑чак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Каракскай аўтаномнай акругі Камчацкай вобласці РСФСР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кара́чка,

гл. каракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кара́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кара́к кара́кі
Р. кара́ка кара́каў
Д. кара́ку кара́кам
В. кара́ка кара́каў
Т. кара́кам кара́камі
М. кара́ку кара́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́рак, ‑рка, м.

Разм. Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека. Аграмадны, мускулісты, з высокім гарбатым каркам,.. [зубр] стаяў нібы абліты з бронзы. Краўчанка.

•••

Браць (узяць) за карак гл. браць.

Гнаць у карак гл. гнаць.

Гнуць карак гл. гнуць.

Даць па карку гл. даць.

Мець галаву (на карку) гл. мець.

Сесці на карак каму гл. сесці.

Стаяць над каркам гл. стаяць.

Сядзець на карку у каго гл. сядзець.

кара́к,

гл. каракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)