карабе́йнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Дробны гандляр, які разносіў па вёсках тавары (мануфактуру, галантарэю, дробныя рэчы і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карабе́йнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. карабе́йнік карабе́йнікі
Р. карабе́йніка карабе́йнікаў
Д. карабе́йніку карабе́йнікам
В. карабе́йніка карабе́йнікаў
Т. карабе́йнікам карабе́йнікамі
М. карабе́йніку карабе́йніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карабе́йнік м., уст. коробе́йник, офе́ня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карабе́йнік, ‑а, м.

Даўней — дробны гандляр, які разносіў па вёсках свае тавары (мануфактуру, кнігі, дробныя рэчы асабістага ўжытку і інш.). Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры,.. карабейнікі-пешаходы. Бядуля. А ў кузаве сапраўды поўна тавараў, больш, чым у таго карабейніка ў вядомай рускай песні. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коробе́йник уст. карабе́йнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́бачнік, ‑а, м.

Тое, што і карабейнік. Неяк хадзіў быў каробачнік, дык здачы не было ў каробачніка за куплены бацькам ножык-сцізорык. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́бачнік м.

1. (рабочий, делающий коробки) коро́бочник;

2. уст., см. карабе́йнік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)