капіталаўклада́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Затраты на стварэнне новых, рэканструкцыю і пашырэнне дзеючых асноўных фондаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіталаўклада́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. капіталаўклада́нне капіталаўклада́нні
Р. капіталаўклада́ння капіталаўклада́нняў
Д. капіталаўклада́нню капіталаўклада́нням
В. капіталаўклада́нне капіталаўклада́нні
Т. капіталаўклада́ннем капіталаўклада́ннямі
М. капіталаўклада́нні капіталаўклада́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

капіталаўклада́нне, ‑яў; адз. капіталаўкладанне, ‑я, н.

Сродкі, расходаваныя на будаўніцтва, стварэнне, развіццё чаго‑н. Капіталаўкладанні ў хімічную прамысловасць. Акупнасць капіталаўкладанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіталаўклада́нні, -нняў (ед. капіталаўклада́нне ср.) эк. капиталовложе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капіта́льны, -ая, -ае.

Грунтоўны, асноўны, карэнны, вельмі важны.

Капітальнае даследаванне.

○

Капітальная сцяна — асноўная сцяна, якая служыць апорай для даху.

Капітальныя ўкладанні (спец.) — тое, што і капіталаўкладанне.

|| наз. капіта́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)