Капці́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Капці́
Р. Капцё́ў
Д. Капця́м
В. Капці́
Т. Капця́мі
М. Капця́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ка́пці ’лапці з вяровак’ (Сцяшк.), ’тапачкі з нітак’ (слонім., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. капти ’хатнія туфлі’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. kapcie < славац. kapce ’буркі’ < венг. kapca ’ануча’, ’лямцаваты абутак’. Апошняе можа быць славізмам (< ст.-рус. копытьца) або запазычаннем з тур. qapsaq ’матэрыял для абкручвання ног’, kapsamak ’абхопліваць, абдымаць’ (Слаўскі, 2, 51–52; Булыка, Запаз., 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. капчу́ капці́м
2-я ас. капці́ш капці́це
3-я ас. капці́ць капця́ць
Прошлы час
м. капце́ў капце́лі
ж. капце́ла
н. капце́ла
Загадны лад
2-я ас. капці́ капці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час ко́пцячы

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

капці́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. капчу́ ко́пцім
2-я ас. ко́пціш ко́пціце
3-я ас. ко́пціць ко́пцяць
Прошлы час
м. капці́ў капці́лі
ж. капці́ла
н. капці́ла
Загадны лад
2-я ас. капці́ капці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час ко́пцячы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ка́бці, кабцікі ’від абутку’ (Караткевіч, КТС). Форма з азванчэннем ад польск. kapcie ’від прымітыўнага абутку са скуры або тканіны; стары стаптаны абутак, пантофлі’. Слова вядома ў чэш. гаворках і ў славац. мове (запазычана з польск.?). Укр. і рус. паўдн.-зах. (укр.?) капці, капцы. Слова з няпэўнай этымалогіяй; мяркуюць аб магчымым запазычанні з венг. карса ’ануча’, а польск. форма пад уплывам łapcie. Слаўскі (2, 52) прымае гэту версію як найбольш верагодную. Аб іншых прапановах гл. Слаўскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)