ка́псуля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́псуля ка́псулі
Р. ка́псулі ка́псуль
Д. ка́псулі ка́псулям
В. ка́псулю ка́псулі
Т. ка́псуляй
ка́псуляю
ка́псулямі
М. ка́псулі ка́псулях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ка́псуль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́псуль ка́псулі
Р. ка́псуля ка́псуляў
Д. ка́псулю ка́псулям
В. ка́псуль ка́псулі
Т. ка́псулем ка́псулямі
М. ка́псулі ка́псулях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жака́н, ‑а, м.

Тупая паляўнічая куля на буйнога звера. Мы з Ігнатам рыхтаваліся выйсці досвіткам на дзікоў. Расклалі на стале ўсе свае паляўнічыя прычындалы — капсулі, гільзы, пыжы, бляшанкі са шротам і порахам — і зараджалі патроны жаканамі і карцеччу. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апла́тка, ‑ткі, ж.

1. Абалонка з крухмальнага цеста або жэлаціну для парашковых лякарстваў; капсуля. Прымаць хінін у аплатках. // Лякарства ў такой абалонцы, у капсулі.

2. Уст. Маленькі кружок клейкай паперы або клейкага рэчыва для запячатвання пісьмаў, склейвання папер. [Канапелька:] — А гэтыя, як на іх ... папяровыя аплаткі ёсць? Бажко.

3. Аладачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца католікамі і пратэстантамі пры прычасці.

[Ад лац. oblata (мн.) — прынашэнні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́рнік 1, ‑а, м.

Перадавы работнік сацыялістычнай вытворчасці, які перавыконвае нормы. Ударнікі калгасных палёў. □ Ударнік.., як на барыкаду, Вядзе на штурм прарываў Ударную брыгаду. Купала. Ударнік той, хто заўсёды і пры ўсякіх умовах паказвае іншым прыклад у рабоце, сам ідучы наперадзе. Арабей. // Пра перадавое прадпрыемства. Калійны камбінат з’яўляецца ўдарнікам будоўлі сямігодкі. «Звязда».

уда́рнік 2, ‑а, м.

1. Частка затвора агнястрэльнай зброі, прызначаная для ўдару па капсулі патрона.

2. Дэталь, прыстасаванне ў якім‑н. механізме, інструменце для атрымання гуку ўдарамі.

3. Разм. Музыкант, які іграе на ўдарных інструментах. Джазавы ўдарнік. □ [Яругіна] цягнула ў рэстараны, дзе джазавыя ўдарнікі выбівалі модныя рытмы. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)