капа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца капаннем, копкай чаго-н.

|| ж. капа́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капа́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. капа́льнік капа́льнікі
Р. капа́льніка капа́льнікаў
Д. капа́льніку капа́льнікам
В. капа́льніка капа́льнікаў
Т. капа́льнікам капа́льнікамі
М. капа́льніку капа́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

капа́льнік м.

1. копа́льщик;

2. тех. копа́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капа́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца капаннем, копкай чаго‑н. Капальнікі бульбы. □ Ездзілі на .. [паравічках] тутэйшыя людзі — нагрузчыкі торфу і капальнікі яго. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капа́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да капальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

копа́льщик капа́льнік, -ка м., разг. капа́ч, -ча́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

копа́тель техн. капа́льнік, -ка м., капа́ч, -ча́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Купа́лнік ’доўгая спадніца з грубага саматканага матэрыялу, якую надзявае жанчына капаць бульбу’ (Нар. лекс.). Да капальнік. Гл. капаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капа́ннік ’той, хто капае бульбу’ (Шн. 3), ’землякоп’ (смарг. Шатал.), капа́нніца ’жанчына, якую нанялі капаць бульбу’ (смарг. Шатал.; Янк. 2), паст. капа́ніца ’тс’ (Сцяшк. Сл.). У выніку асіміляцыі з капа́льнік, капа́льніца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)