каню́шня, -і, мн. -і, -шань і -шняў, ж.

Памяшканне для коней.

|| прым. каню́шневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каню́шня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каню́шня каню́шні
Р. каню́шні каню́шань
каню́шняў
Д. каню́шні каню́шням
В. каню́шню каню́шні
Т. каню́шняй
каню́шняю
каню́шнямі
М. каню́шні каню́шнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каню́шня ж. коню́шня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каню́шня, ‑і, ж.

1. Памяшканне для коней. Паблізу рачулкі размяшчаўся гаспадарчы двор — канюшня галоў на сорак, кароўнік і свінарнік. Хадкевіч. [Коні] былі рахманыя, павольныя, надта цягавітыя стварэнні, стаялі ў пабеленай канюшні, крытай бляхаю. Мікуліч.

2. Неадабр. Пра бруднае запушчанае памяшканне.

•••

Аўгіевы канюшні — тое, што і аўгіевы стайні (гл. стайня).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канюшня, стайня

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

заво́дскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да завода¹.

З. корпус.

Заводская канюшня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́йня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Памяшканне для коней; канюшня.

|| прым. ста́йневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коню́шня ста́йня, -ні ж.; каню́шня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́ўнік, ‑а, м.

Памяшканне, хлеў для кароў і быкоў. Паблізу рачулкі размяшчаўся гаспадарчы двор — канюшня галоў на сорак, кароўнік і свінарнік, кармакухня. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эскадро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эскадрона, належыць яму. Эскадронная маёмасць. Эскадронная канюшня. // у знач. наз. эскадро́нны, ‑ага, м. Камандзір эскадрона. Выклікае эскадронны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)