Кань ’спосаб гарызантальнай кладкі бярвенняў у сцяне (без шула)’ (Клім.); кань і каня ’спосаб кладкі сцяны, пры якім бярвенні упускаюцца ў шула або ў паз’, ’паз у сцяне’ (Шуіпк.; луп. Шатал.; івац., пух. Жыв. сл.; ТС; КЭС, лаг.; навагр. Жыв. сл.; чэрв. Нар. лекс.), ’папярочная сцяна’ (ганц., пух., барыс. Сл. паўн.-зех.), пух. канявая сцяна ’перагародка з бярвенняў у хаце’, драг. каняванка ’сцяна, якая перагароджвае хату на дзве часткі’ (Нар. сл.), канявая сцяна ’сцяна з суцэльных бярвенняў ад вугла да вугла’ (Сцяшк.). Бел. рэгіяналізм кань паходзіць з прасл. tbkarib < tekati ’складваць бярвенні’, параўн. ст.-грэч. τυκίςω ’чашу каменне’, ст.-англ. dyn, duan ’ціснуць, штурхаць’, ст.-в.-ням. dühen ’прыціскаць’. Аб першаснай ступені будаўніцтва як пляценне агароджы (> складанне сцяны), гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 147 і інш. Параўн. яшчэ він. къмвия ’вільчык’ (Нар. сл.) як спосаб пляцення верха страхі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арка́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што.

Лавіць арканам.

|| зак. заарка́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -ка́нь; -нены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́нуць, -ну, -неш, -не; кань; зак.

Бясследна знікнуць, прапасці.

К. у нябыт.

Кануць у Лету (кніжн.) — быць забытым, знікнуць назаўсёды, бясследна (у грэчаскай міфалогіі: Лета — рака забыцця).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кандзёр ’бульбяны суп’ (б.-каш., Мат. Гом.), драг. кань‑ дёр ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусік паведамл.). Няясна. Малапераканаўча Фасмер (2, 179) ад ка‑н‑дёр < драть ’лушчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)