канфедэра́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
канфедэра́цыя |
канфедэра́цыі |
| Р. |
канфедэра́цыі |
канфедэра́цый |
| Д. |
канфедэра́цыі |
канфедэра́цыям |
| В. |
канфедэра́цыю |
канфедэра́цыі |
| Т. |
канфедэра́цыяй канфедэра́цыяю |
канфедэра́цыямі |
| М. |
канфедэра́цыі |
канфедэра́цыях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
канфедэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Саюз, аб’яднанне якіх-н. арганізацый.
Сусветная к. працы.
2. Пастаянны саюз дзяржаў, якія захоўваюць незалежнае (суверэннае) існаванне і аб’ядналіся з мэтай каардынацыі асобных пытанняў (знешнепалітычных і ваенных) у сваёй дзейнасці; адпаведная форма дзяржаўнага ўпарадкавання.
|| прым. канфедэраты́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канфедэра́цыя ж., книжн. конфедера́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
канфедэра́цыя, ‑і, ж.
1. Саюз, аб’яднанне якіх‑н. грамадскіх арганізацый або самастойных, суверэнных дзяржаў. Канфедэрацыя працоўных Лацінскай Амерыкі.
2. Гіст. Часовы саюз шляхты ў феадальна-прыгоннай Польшчы, які ствараўся для дасягнення пэўных палітычных мэт.
[Лац. confoederatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
конфедера́ция канфедэра́цыя, -цыі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Швейца́рия Швейца́рыя, -рыі ж.;
Швейца́рская Конфедера́ция Швейца́рская Канфедэра́цыя.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Су́вязь ’узаемныя адносіны’, ’блізкасць’, ’зносіны, камунікацыя’ (ТСБМ), ’асацыяцыя’, ’канфедэрацыя’, ’саюз, федэрацыя’ (Ласт.), ’паштовае аддзяленне’ (Жд. 1), сувя́зак ’звязка апрацаванага льну’ (Сцяшк.). Укр. рэдкае су́вʼязь ’сувязь, згода’, рус. дыял. суя́зно ’суладна’, серб.-харв. су́вез ’умова аб сумесным ужыванні цяглавых жывёлін для сельскагаспадарчых работ’. Борысь (Prefiks., 100–101) узнаўляе прасл. дыял. усх. *sǫvęzь і паўдн. *sǫvezь як дэрываты ад *sъvęzati ’звязаць’, але заўважае, што гэта могуць быць незалежныя ўтварэнні, на што ўказвае вакалізм. Гл. таксама Трубачоў, Проспект, 81. Стварэнне слова для перадачы рус. сою́з прыпісваецца Ластоўскаму (Станкевіч, Язык, 617); слова ў далейшым ужыванні набыло сучаснае значэнне, для якога Ластоўскі выкарыстоўваў зьвязь, што этымалагічна адпавядае рус. связь (< *sъvezь). Пра штучны характар слова гл. Пацюпа (там жа, 1160).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)