кано́зіцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кано́жуся кано́зімся
2-я ас. кано́зішся кано́зіцеся
3-я ас. кано́зіцца кано́зяцца
Прошлы час
м. кано́зіўся кано́зіліся
ж. кано́зілася
н. кано́зілася
Загадны лад
2-я ас. кано́зься кано́зьцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час кано́зячыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сканазо́біцца ‘скрывіцца’ (Ян.). Да кано́зіцца ‘капрызнічаць, крыўляцца’ (гл. каназа) шляхам збліжэння з каназо́бка ‘пасудзіна, сплеценая з лазы і саломы’ (Касп.), параўн. конозо́біцца ‘капрызнічаць, куксіцца’, коно́зіцца ‘фанабэрыцца’, коно́за ‘капрызная фанабэрыстая асоба’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́маць ’румзаць, канозіцца’ (ТС), рыме́ць ’злаваць, выгаворваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’вішчаць (пра свіней)’ (мядз., Нар. сл.), руск. дыял. рымонить, чэш. rýma ’насмарк’, серб.-харв. рѝмати ’плакаць, хныкаць’, з іншым вакалізмам рус. дыял. рю́мить ’плакаць’, рю́ма ’плакса, равула’, укр. рюмати, рюмсати. Да і.-е. *rʼum‑: *rym (Куркіна, Этимология 1971, 76; Скок, 3, 144). Параўнай ры́мзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)