кандыда́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кандыда́цкі кандыда́цкая кандыда́цкае кандыда́цкія
Р. кандыда́цкага кандыда́цкай
кандыда́цкае
кандыда́цкага кандыда́цкіх
Д. кандыда́цкаму кандыда́цкай кандыда́цкаму кандыда́цкім
В. кандыда́цкі (неадуш.)
кандыда́цкага (адуш.)
кандыда́цкую кандыда́цкае кандыда́цкія (неадуш.)
кандыда́цкіх (адуш.)
Т. кандыда́цкім кандыда́цкай
кандыда́цкаю
кандыда́цкім кандыда́цкімі
М. кандыда́цкім кандыда́цкай кандыда́цкім кандыда́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кандыда́цкі кандида́тский;

к. мі́німум — кандида́тский ми́нимум;

к. стаж — кандида́тский стаж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кандыда́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кандыдата. Кандыдацкая дысертацыя. Кандыдацкі дыплом.

•••

Кандыдацкі мінімум гл. мінімум.

Кандыдацкі стаж гл. стаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандыда́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, якая намячаецца да выбрання, назначэння або для прыёму куды-н.

К. у дэпутаты.

2. чаго. Малодшая вучоная ступень, якая прысуджаецца пасля абароны дысертацыі, а таксама асоба, якая мае гэту ступень.

К. філалагічных навук.

|| ж. кандыда́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 1 знач.; разм.).

|| прым. кандыда́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кандида́тский кандыда́цкі;

кандида́тский стаж кандыда́цкі стаж;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́німум, -у, м.

1. Найменшая колькасць, найменшая велічыня ў шэрагу дадзеных; проціл. максімум.

Скараціць выдаткі да мінімуму.

2. Сукупнасць ведаў, навучальных прадметаў, абавязковых для спецыяліста, а таксама экзамены па гэтых прадметах.

Кандыдацкі м.

М. па агратэхніцы.

3. у знач. прысл. Сама менш (пры словах, якія абазначаюць колькасць).

Каштуе м. пяцьсот рублёў.

4. у знач. прым., нязм. (ужыв. пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны.

Праграма-м.

Пражытачны мінімум — найменшая колькасць сродкаў, якая неабходна для існавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́німум,

1. ‑у, м. Найменшая колькасць. [Зыбін:] — Шлях наш правільны, я ўпэўнен. Трэба прастоі станкоў скараціць да мінімуму. Мележ.

2. ‑у, м. Сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой‑н. галіне. Кандыдацкі мінімум. Тэхнічны мінімум.

3. у знач. прысл. Сама менш; мінімальна. Як мінімум, трэба было разведаць, ці сапраўды фон Крубер спыніўся ў Сінілаве. Шахавец.

4. у знач. нязм. прым. (ужываецца пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны. Праграма-мінімум.

•••

Пражытачны мінімум — мінімальныя сродкі, неабходныя для існавання.

[Лац. minimum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаж, ‑у, м.

1. Тэрмін, на працягу якога чалавек працуе або набывае спецыялізацыю. Працоўны стаж. Вытворчы стаж. □ І вось што цікава, і гэта трэба адзначыць, хлопцы, — гаварыў Міхась Лабада, настаўнік з пяцігадовым стажам, — сярод нашых мікуцічан ніводнага злодзея. Колас. // Тэрмін знаходжання ў якой‑н. грамадскай арганізацыі. Прафсаюзны стаж. Партыйны стаж.

2. Набыццё практычнага вопыту асобай, якая толькі што пачала працаваць; вытворчая практыка навучэнцаў. Праходзіць выпрабавальны стаж.

•••

Кандыдацкі стаж — выпрабавальны тэрмін пры ўступленні ў члены Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

[Фр. stage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)