кананізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. каго (што). У рэлігіі: залічыць (залічваць) у святыя, прызнаць (прызнаваць) царкоўна ўзаконеным.

2. што. Прызнаць (прызнаваць) канонам (у 2 знач.), узаконіць (узаконьваць) у якасці ўзору (кніжн.).

К. палажэнні якога-н. вучэння.

|| наз. кананіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кананізава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кананізу́ю кананізу́ем
2-я ас. кананізу́еш кананізу́еце
3-я ас. кананізу́е кананізу́юць
Прошлы час
м. кананізава́ў кананізава́лі
ж. кананізава́ла
н. кананізава́ла
Загадны лад
2-я ас. кананізу́й кананізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кананізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кананізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. кананізу́ю кананізу́ем
2-я ас. кананізу́еш кананізу́еце
3-я ас. кананізу́е кананізу́юць
Прошлы час
м. кананізава́ў кананізава́лі
ж. кананізава́ла
н. кананізава́ла
Загадны лад
2-я ас. кананізу́й кананізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час кананізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кананізава́ць сов. и несов., церк., перен. канонизи́ровать, канонизова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кананізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Унесці (уносіць) у царкоўны канон (у 1 знач.); залічыць (залічваць) у святыя.

2. Кніжн. Прызнаць (прызнаваць) каго‑, што‑н. аўтарытэтам, узорам для ўсіх і ўсяго; узаконіць (узаконьваць) у якасці ўзору. Абсалютна ніякага спосабу [пісаць апавяданні] нельга кананізаваць. Усялякая кананізацыя толькі звязала б індывідуальную волю .. аўтара. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кананізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да кананізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кананіза́цыя, ‑і, ж.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кананізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канонизи́ровать сов. и несов., церк., перен. кананізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)