каналізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каналізацыі. Каналізацыйныя трубы. Каналізацыйная сетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каналізацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каналізацы́йны каналізацы́йная каналізацы́йнае каналізацы́йныя
Р. каналізацы́йнага каналізацы́йнай
каналізацы́йнае
каналізацы́йнага каналізацы́йных
Д. каналізацы́йнаму каналізацы́йнай каналізацы́йнаму каналізацы́йным
В. каналізацы́йны (неадуш.)
каналізацы́йнага (адуш.)
каналізацы́йную каналізацы́йнае каналізацы́йныя (неадуш.)
каналізацы́йных (адуш.)
Т. каналізацы́йным каналізацы́йнай
каналізацы́йнаю
каналізацы́йным каналізацы́йнымі
М. каналізацы́йным каналізацы́йнай каналізацы́йным каналізацы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

водаправо́дна-каналізацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. водаправо́дна-каналізацы́йны водаправо́дна-каналізацы́йная водаправо́дна-каналізацы́йнае водаправо́дна-каналізацы́йныя
Р. водаправо́дна-каналізацы́йнага водаправо́дна-каналізацы́йнай
водаправо́дна-каналізацы́йнае
водаправо́дна-каналізацы́йнага водаправо́дна-каналізацы́йных
Д. водаправо́дна-каналізацы́йнаму водаправо́дна-каналізацы́йнай водаправо́дна-каналізацы́йнаму водаправо́дна-каналізацы́йным
В. водаправо́дна-каналізацы́йны (неадуш.)
водаправо́дна-каналізацы́йнага (адуш.)
водаправо́дна-каналізацы́йную водаправо́дна-каналізацы́йнае водаправо́дна-каналізацы́йныя (неадуш.)
водаправо́дна-каналізацы́йных (адуш.)
Т. водаправо́дна-каналізацы́йным водаправо́дна-каналізацы́йнай
водаправо́дна-каналізацы́йнаю
водаправо́дна-каналізацы́йным водаправо́дна-каналізацы́йнымі
М. водаправо́дна-каналізацы́йным водаправо́дна-каналізацы́йнай водаправо́дна-каналізацы́йным водаправо́дна-каналізацы́йных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

труба́, ‑ы; мн. трубы, труб; ж.

1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары, дыму і пад. Водаправодная труба. Каналізацыйная труба. Трубы цэнтральнага ацяплення. □ Яе чуваць было характэрнага гудзення станкоў, пракураная труба кацельнай не дыміла. Лынькоў. // Аптычны прыбор або частка яго такой формы. Труба тэлескопа. // Апарат для перадачы распараджэнняў у машыннае аддзяленне судна.

2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы. Сола для трубы з аркестрам. □ Заўсёды, у любую часіну, Як клікалі трубы ў паход, Сцяной уставаў за Айчыну Твой мужны, бясстрашны народ. Матэвушаў. // Дудка з раструбам, звычайна з бяросты. І вярталіся з пашы Каровы з лагодным рыканнем Пад вячэрнюю песню Берасцянай трубы. Панчанка. Хлопец сядае пад дрэўца, выцягвае з кайстры берасцяную трубу, падносіць да губ. Гамолка. // Раструб (грамафона, рэпрадуктара і пад.). Грамафонная труба.

3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі. Еўстахіева труба (злучае поласць вуха з глоткай). Матачная (фалопіева) труба (тое, што і яйцавод).

4. У мове паляўнічых — хвост лісы.

5. у знач. прысл. трубой (‑ою). Прама ўверх, вертыкальна. Задраўшы ўгору хвост трубою, Сама давольная сабою, Снуецца Такса між кустамі. Колас. — Як на тарфянішчы жыты? — Ўсталі, брат, трубою. Броўка.

6. у знач. прысл. трубой (‑ою). Раструбам. Скласці далоні трубой.

7. безас. у знач. вык., каму-чаму і без дап. Гібель, пагібель. Вядзьмар за дапамогаю — да чорта, да самага д’ябла: — Ратуй! Інакш — труба! Мая ўлада ўжо аслабла, Мне не па сілах барацьба... Валасевіч.

•••

Аэрадынамічная труба — лабараторная ўстаноўка, якая стварае моцную плынь паветра для эксперыментальнага вывучэння з’яў, што вынікаюць пры абцяканні цвёрдых цел паветрам.

Дымагарныя трубы — трубы ўнутры паравога катла, па якіх праходзяць газы з топкі і саграваюць ваду.

Маставая труба — збудаванне, якое прапускае ваду пад дарогай або насыпам.

Падзорная труба — аптычны прыбор для наглядання на далёкай адлегласці.

Вылецець у трубу — разарыцца ўшчэнт.

Ерыхонская (іерыхонская) труба — пра вельмі гучны голас; пра чалавека з такім голасам (ад назвы горада Іерыхона).

Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы гл. прайсці.

У трубы віцца гл. віцца.

Хвост трубой гл. хвост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)