канавя́зь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. канавя́зь канавя́зі
Р. канавя́зі канавя́зей
канавя́зяў
Д. канавя́зі канавя́зям
В. канавя́зь канавя́зі
Т. канавя́ззю канавя́зямі
М. канавя́зі канавя́зях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

канавя́зь ж. коновя́зь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канавя́зь і ко́навязь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Прыстасаванне для прывязвання коней на адкрытым месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канавя́зь і ко́навязь, ‑і, ж.

Прыстасаванне ў выглядзе гарызантальнага тонкага бервяна на слупах для прывязвання коней на адкрытым месцы. Каля .. [бальніцы] раслі старыя стромкія таполі і стаяла абшмуляная лейцамі канавязь. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́навязны гл. канавязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́навязь гл. канавязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́навязь,

гл. канавязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́навязь ж., см. канавя́зь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коновя́зь канавя́зь, -зі ж., ко́навязь, -зі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Канава́л ’лекар без спецыяльнай ветэрынарнай адукацыі, які займаецца лячэннем і накладаннем коней і быкоў’, ’дрэнны ўрач, невук у медыцыне’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1; мазыр., З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.). Укр. коновал, рус. конова́л, арханг., ленінград., наўг. конева́л. Ст.-рус. коневалъ, коновалъ (XVI ст.). Запазычана са ст.-польск. konawał ’тс’ (Фасмер, 2, 311), якое з koń ’конь’ і walić ’паваліць’, напр. рус. вали́ть (каня, быка) ’пакладаць’ з першаснага значэння ’той, хто валіць (кладзе) каня перад пакладаннем’. Аднак Слаўскі (2, 426) гэту лексему адносіць у разрад прасл. (паўн.-слав.) konovalъ. І Трубачоў (Эт. сл., 10, 194) разглядае яе як прасл. разам з іншымі, падобнымі да яе: konoderъ ’каналуп’, konokradъ ’канакрад’, konopasъ ’канапас’, konoščipъ ’мядзведка, Grillotalpa vulgaris’ konovęzьканавязь’, konovodъ ’канавод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)