канаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які наглядае за коньмі, калі коннікі спешваюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канаво́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. канаво́д канаво́ды
Р. канаво́да канаво́даў
Д. канаво́ду канаво́дам
В. канаво́да канаво́даў
Т. канаво́дам канаво́дамі
М. канаво́дзе канаво́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

канаво́д м.

1. (при лошадях) коново́д;

2. перен., прост. (зачинщик) коново́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канаво́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.

Радавы, які наглядае за коньмі (у кавалерыі, коннай артылерыі). Абавязкі канавода. Пакінуць коней на канавода.

канаво́д 2, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. неадабр. Завадатар, важак у якой‑н. справе. [Наручнікі] знімуць тады, калі Саўка пакажа .., дзе прытуліліся небяспечныя канаводы паўстанцаў. Колас. [Сымон Мігай] звычайна быў і завадатарам-канаводам на ўсе ўчынкі. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коново́дII (вожак) прост. канаво́д, -да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коново́дI (при лошадях) воен. канаво́д, -да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каняво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Чалавек, які займаецца конегадоўляй.

2. Тое, што і канавод ​1. Цыбулька загадаў выдаць Кітайчонку вінтоўку і абмундзіраванне і прызначыў да сябе каняводам. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́йтаннік ’конюх, канавод’ (Гарб.), ст.-бел. ройтиникъ, ройтыникъ ’конюх’ (1526 г.) < літ. raĩtininkas (Булыка, Лекс. запазыч., 91). Гл. таксама райціннікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

атама́н, ‑а, м.

1. Выбарны начальнік дружыны.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назначаны або выбарны начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях, які выконваў ваенныя, палітычныя і адміністрацыйныя функцыі. Вайсковы атаман. Казацкі атаман. Станічны атаман. □ Цярпі, казак, атаманам будзеш. Прымаўка.

3. Важак, завадатар (банды, групы, шайкі). Атаман бандытаў. // перан. Завадатар, важак, канавод. У гэтых гульнях дзеці вёскі Чарамхі мелі свайго атамана. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канава́л ’лекар без спецыяльнай ветэрынарнай адукацыі, які займаецца лячэннем і накладаннем коней і быкоў’, ’дрэнны ўрач, невук у медыцыне’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1; мазыр., З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.). Укр. коновал, рус. конова́л, арханг., ленінград., наўг. конева́л. Ст.-рус. коневалъ, коновалъ (XVI ст.). Запазычана са ст.-польск. konawał ’тс’ (Фасмер, 2, 311), якое з koń ’конь’ і walić ’паваліць’, напр. рус. вали́ть (каня, быка) ’пакладаць’ з першаснага значэння ’той, хто валіць (кладзе) каня перад пакладаннем’. Аднак Слаўскі (2, 426) гэту лексему адносіць у разрад прасл. (паўн.-слав.) konovalъ. І Трубачоў (Эт. сл., 10, 194) разглядае яе як прасл. разам з іншымі, падобнымі да яе: konoderъ ’каналуп’, konokradъ ’канакрад’, konopasъ ’канапас’, konoščipъ ’мядзведка, Grillotalpa vulgaris’ konovęzь ’канавязь’, konovodъканавод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)