камізэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Кароткая мужчынская і жаночая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку.

|| прым. камізэ́лечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камізэ́лька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. камізэ́лька камізэ́лькі
Р. камізэ́лькі камізэ́лек
Д. камізэ́льцы камізэ́лькам
В. камізэ́льку камізэ́лькі
Т. камізэ́лькай
камізэ́лькаю
камізэ́лькамі
М. камізэ́льцы камізэ́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камізэ́лька ж. жиле́тка, жиле́т м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камізэ́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку. Янаш быў у святочным адзенні. У камашах, новай кашулі і камізэльцы. Няхай. Бабка мая, калі добра прыгледзецца, зусім падобная на маму, толькі маршчын на твары шмат ды адзета не так: яна носіць спадніцу і зверху сарочкі нейкую камізэльку, якую заве кабатам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камізэ́лька ’кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Бес., Тарн., Мядзв., Малч., Гарэц.), камзэ́лька ’тс’ (Сцяшк.; смал., КЭС), камізолка (глус., КЭС), камызэлька (Нік. Очерки; віц., карэліц., Янк. 1, Жд. 2) камузэ́лька (Сцяц.). Запазычана з польск. kamizelka ’мужчынская жилетка пад пінжаком’ < франц. camisole ’каптан’ < італ. camiciola — памяншальнае ад camicia ’кашуля’ < лац. camīsia (Слаўскі, 2, 38–39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камзо́л, ‑а, м.

Уст. Тое, што і камізэлька.

[Фр. camisole.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капко́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з капку. Капковая камізэлька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жиле́т м. жиле́тка ж. камізэ́лька, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камзо́л м., уст. камзо́л, -ла м.; камізэ́лька, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жылетка, камізэлька

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)