камяні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Каменны або цагляны будынак.

За год выраслі двухпавярховыя камяніцы з балконамі.

2. Камяністая глеба (разм.).

Не зямля, а к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Камяні́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Камяні́ца
Р. Камяні́цы
Д. Камяні́цы
В. Камяні́цу
Т. Камяні́цай
Камяні́цаю
М. Камяні́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

камяні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. камяні́ца камяні́цы
Р. камяні́цы камяні́ц
Д. камяні́цы камяні́цам
В. камяні́цу камяні́цы
Т. камяні́цай
камяні́цаю
камяні́цамі
М. камяні́цы камяні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

камяні́ца ж.

1. камени́стая по́чва;

2. ка́менное строе́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камяні́ца, ‑ы, ж.

1. Каменны або цагляны будынак. [Пан Францішак] прадаў сваю частку фальварка, купіў у ваяводскім Навагрудку камяніцу на восем кватэр. Брыль. Ціхія вулкі ўсё яшчэ чакалі таго часу, калі.. на месцы аджыўшых свой век драўляных домікаў пачнуць узвышацца шматпавярховыя камяніцы. Хадкевіч.

2. Абл. Пра камяністую глебу. Сурвіла «літасціва» дазволіў Леапольду ўзяць сабе пару дзесяцін каля Гушкавай хаты. Гэта была не зямля, а пустэча, страшэнная камяніца. Кудраўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камяні́ца1 ’каменны або цагляны будынак’ (Нас., Нік. Очерки, Сцяц. Нар., Гарэц.). З польск. kamienica ’тс’.

Камяні́ца2 ’поле з камяністай глебай’ (ТСБМ, Яшк.), рэгіянальнае (магілёўскае) утварэнне, як і іншыя падобныя словы з лакальным значэннем (махаві́ца ’махавое балота’). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурані́ца ’цагляны (каменны) дом’ (Шат.). У выніку кантамінацыі мур1 і камяні́ца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сінаго́га, ‑і, ДМ ‑гозе, ж.

Яўрэйскі малітоўны дом. Мала хто з яўрэяў разумеў словы, якія гаварыў [Моська] богу ў сінагозе ці дома. Корбан. Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага. Колас.

[Ад грэч. synagōgē — сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разго́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.). Разгоністая хада. Разгоністы галоп. □ Аўчарка разгоністымі скачкамі набліжалася, прыцяўшы да галавы вушы. Быкаў. // Моцны, хуткі. Разгоністы вецер. Разгоністая хваля.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты. Асветленая безліччу ліхтароў, узнікла перад вагонамі разгоністая камяніца вакзала. Шынклер. [Павел] стаяў непадалёку, безуважна ўзіраўся ў разгоністае палатно шашы, у разлегласць палёў і сасновых пералескаў. Вышынскі. // Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.). За перагародкай нешта сіпела, патрэсквала, узрывалася шорганнем і піскам, а потым наплываў разгоністы моцны, але не вельмі выразны голас. М. Стральцоў.

3. З вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цагля́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цэглы. Цагляная кладка. □ Сыпаліся разбітыя кулямі шыбы, ляцеў тынк і руды цагляны пыл. Грахоўскі. // Зроблены з цэглы. Цагляны будынак. □ Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага. Колас. Двор Кацубаў быў адгароджаны новымі шчыкетамі, з брамаю і каліткаю, за якімі відаць была новая хата на высокім цагляным падмурку. Якімовіч.

2. Які мае колер цэглы; карычневата-чырвоны. На круглым твары цаглянага колеру тырчэлі сіваватыя тоўстыя вусы. Бядуля. Твар Дзічкоўскага быў цаглянага колеру. Алешка. І цагляная чырвань новых муроў На мяне пральецца, як кроў. І за белаю вапнаю свежых сцен Я ўбачу хаціны чорны шкілет. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)