камуні́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. камуні́ст камуні́сты
Р. камуні́ста камуні́стаў
Д. камуні́сту камуні́стам
В. камуні́ста камуні́стаў
Т. камуні́стам камуні́стамі
М. камуні́сце камуні́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нацыяна́л-камуні́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нацыяна́л-камуні́ст нацыяна́л-камуні́сты
Р. нацыяна́л-камуні́ста нацыяна́л-камуні́стаў
Д. нацыяна́л-камуні́сту нацыяна́л-камуні́стам
В. нацыяна́л-камуні́ста нацыяна́л-камуні́стаў
Т. нацыяна́л-камуні́стам нацыяна́л-камуні́стамі
М. нацыяна́л-камуні́сце нацыяна́л-камуні́стах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парткале́гія, ‑і, ж.

Калегія пры Камітэце партыйнага кантролю КПСС, якая займаецца разглядам асабістых спраў камуністаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аванга́рдны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да авангарда (у 1 знач.). Авангардная рота.

2. перан. Перадавы. Авангардная роля камуністаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспарти́йный

1. беспарты́йны;

2. сущ. беспарты́йны, -нага м.;

блок коммуни́стов и беспарти́йных блок камуні́стаў і беспарты́йных.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парто́рг, ‑а, м.

Партыйны арганізатар — выбарны кіраўнік партыйнай групы. Парторг маўчаў, і шырокая ўсмешка асвятляла яго твар. Прокша. Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамплектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Скласці камплект чаго‑н., дапоўніць да камплекту. Скамплектаваць бібліятэку. // Арганізаваць, стварыць пэўны калектыў. Групу скамплектавалі з камуністаў і камсамольцаў. Дзенісевіч. Віцебскі абком ЛКСМБ скамплектаваў 13 партызанскіх атрадаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інста́нцыя, ‑і, ж.

Асобная ступень у сістэме падначаленых адзін другому органаў дзяржаўнага кіравання, партыйных, прафсаюзных, судовых і інш. арганізацый. Вышэйшыя інстанцыі. Першая інстанцыя. □ Было задавальненне ад таго.., што такая высокая партыйная інстанцыя з такой чуласцю і ўвагай паставілася да справы радавых камуністаў. Шамякін.

[Ад лац. instantia — непасрэдная блізкасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспарты́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не з’яўляецца членам партыі. Няўхільна ўзрастае творчая актыўнасць партыйных і беспартыйных мас. «Звязда». // у знач. наз. беспарты́йны, ‑ага, м.; беспарты́йная, ‑ай, ж. Той, хто не з’яўляецца членам партыі. Блок камуністаў і беспартыйных.

2. Які не адлюстроўвае поглядаў ніводнай партыі. Беспартыйная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. яднаць і яднацца.

2. Адзінства, згуртаванасць. Нас дружба народаў навекі злучыла; У нашым яднанні мы — грозная сіла, — Няма для яе перашкод! Колас. Блок камуністаў і беспартыйных.. увасабляе непарушнае яднанне Камуністычнай партыі, Савецкага ўрада і шырокіх народных мае. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)