кампіля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто займаецца кампіляцыяй.

|| прым. кампіля́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампіля́тар

‘праграма’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кампіля́тар кампіля́тары
Р. кампіля́тара кампіля́тараў
Д. кампіля́тару кампіля́тарам
В. кампіля́тар кампіля́тары
Т. кампіля́тарам кампіля́тарамі
М. кампіля́тары кампіля́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кампіля́тар

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кампіля́тар кампіля́тары
Р. кампіля́тара кампіля́тараў
Д. кампіля́тару кампіля́тарам
В. кампіля́тара кампіля́тараў
Т. кампіля́тарам кампіля́тарамі
М. кампіля́тару кампіля́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кампіля́тар м. компиля́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампіля́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца кампіляцыяй, аўтар кампіляцыі. Піша-піша чалавек і раптам бачыць: не туды яго штурхнулі, не тое яму параілі, ды і наогул — які к чорту ён вучоны! Кампілятар, у лепшым выпадку — здольны тлумачальнік чужых думак. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крос-кампіля́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крос-кампіля́тар крос-кампіля́тары
Р. крос-кампіля́тара крос-кампіля́тараў
Д. крос-кампіля́тару крос-кампіля́тарам
В. крос-кампіля́тар крос-кампіля́тары
Т. крос-кампіля́тарам крос-кампіля́тарамі
М. крос-кампіля́тары крос-кампіля́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

компиля́тор кампіля́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тлумача́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца тлумачэннем, трактоўкай чаго‑н. А гэтыя старыя, аздобленыя сівізною, маршчынамі .. дзяды .. да душы падабаліся Лабановічу .. Гэта былі самавукі — аграномы, тлумачальнікі розных прыгод жыцця. Колас. [Раман Карпавіч:] — Піша-піша чалавек і раптам бачыць: не туды яго штурхнулі, не тое яму параілі, ды і наогул — які к чорту ён вучоны! Кампілятар, у лепшым выпадку — здольны тлумачальнік чужых думак... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)