камо́рніцкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
камо́рніцкі |
камо́рніцкая |
камо́рніцкае |
камо́рніцкія |
| Р. |
камо́рніцкага |
камо́рніцкай камо́рніцкае |
камо́рніцкага |
камо́рніцкіх |
| Д. |
камо́рніцкаму |
камо́рніцкай |
камо́рніцкаму |
камо́рніцкім |
| В. |
камо́рніцкі (неадуш.) камо́рніцкага (адуш.) |
камо́рніцкую |
камо́рніцкае |
камо́рніцкія (неадуш.) камо́рніцкіх (адуш.) |
| Т. |
камо́рніцкім |
камо́рніцкай камо́рніцкаю |
камо́рніцкім |
камо́рніцкімі |
| М. |
камо́рніцкім |
камо́рніцкай |
камо́рніцкім |
камо́рніцкіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
камо́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каморніка, належыць яму. Каморніцкі абмер зямлі. Каморніцкая рулетка. □ Паўз дарогу бялелі каморніцкія тычкі і межавыя слупы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
межавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які ўстанаўлівае, абазначае мяжу паміж чым‑н. Межавы знак. Межавы капец. □ Паўз дарогу бялелі каморніцкія тычкі і межавыя слупы. Чорны. // Такі, у якім вызначаны межы, граніцы якіх‑н. зямельных ўчасткаў. Межавыя кнігі.
2. Які мае адносіны да межавання, прызначаны для межавання. Межавая інструкцыя. Межавы ланцуг.
3. у знач. наз. межавы́, ‑ога, м. Спецыяліст па межаванню; межавік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыла́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога выконваецца якая‑н. праца, работа. Прылады працы. Прылады вытворчасці. □ Калгаснікі складалі на павозкі розныя прылады, запрагалі коней і раз’язджаліся ў розныя бакі: адны ехалі араць папары, другія вазіць лес для новага кароўніка, трэція — на сенажаці. Якімовіч. Звычайны, груба завостраны аловак, крэслячы праект брамы, набыў у .. руцэ [маёра] значэнне актыўнай прылады стварэння. Брыль.
2. Спецыяльнае прыстасаванне, механізм, прызначаны для якой‑н. мэты (вымярэння, вылічэння, кіравання і пад.); прыбор. Вымяральная прылада. Аптычная прылада. □ Шпаркасць .. прабегу [часу] нельга змераць самымі далікатнымі прыладамі. Крапіва.
3. часцей мн. (прыла́ды, ‑лад). Камплект, набор прадметаў для выканання аднаго працэсу, аднаго напрамку работ. Рыбалоўныя прылады. Спартыўныя прылады. Сельскагаспадарчыя прылады. Пісьмовыя прылады. □ Пальцы .. [Алесевых] рук.. перабіралі алоўкі, цыркулі і ўсякія іншыя дробныя каморніцкія прылады на стале. Чорны. Стары закашляўся: нешта раптам вельмі сціснула яго горла. Потым дастаў з кішэні свае курэцкія прылады: капшук з тытунём, люльку і крэсіва. Якімовіч. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)