кама́рык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кама́рык кама́рыкі
Р. кама́рыка кама́рыкаў
Д. кама́рыку кама́рыкам
В. кама́рыка кама́рыкаў
Т. кама́рыкам кама́рыкамі
М. кама́рыку кама́рыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Кама́рак ’чалавек нізкага росту’ (гродз., Сцяшк. Сл.), з польск. komarekкамарык’, да кама́р (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

учыні́цца, учыніцца; зак.

Разм. Здарыцца, адбыцца. Маці не стала дапытвацца, што ж такое ўчынілася між сынам і суседам. Мележ. — Што за шум у бары ўчыніўся? — А камарык там з дуба зваліўся. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумо́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сумны. Над вухам камарык гуў тонка Напевам сумотным адным. Колас. Колькі халодных зім змянілася вясёлай вясной і колькі раз гарачае лета саступала з дарогі панурай сумотнай восені. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упле́сціся, уплятуся, упляцешся, упляцецца; упляцёмся, уплецяцеся, уплятуцца; пр. уплёўся, уплялася, ‑лося; заг. упляціся; зак.

1. Уставіцца, увіцца ў што‑н. пры заплятанні. / у перан. ужыв. Хай сабе і ўплялася ў валасы сівізна, але адчувала.. [Ганна], што здароўе яе яшчэ не зусім растрачана. Гроднеў. // Сплесціся, пераплесціся пры росце. Сіняя валошка, Травы разрасліся, Палыны на межах Густа ўпляліся. Колас. // Уліцца, уключыцца ў што‑н. А Марыся ветліва, шырока заўсміхалася насустрач.. [Вінцусю] і, выбіваючы такт песні нагой, непрыкметна адклала гітару, радасна замахала рукамі, кіруючы песняй, у якую ўплялося і яшчэ некалькі ціхіх галасоў. Галавач. Я аж вушам сваім не даў веры, калі пачуў аксамітны голас Метлюга. Мне здалося, што ў яго нават упляліся нейкія металічныя ноткі гневу. Сабаленка.

2. Разм. Моцна ўхапіцца, учапіцца за што‑н. Дзімка ўплёўся за цешчыну жакетку і памалу пасоўваўся бліжэй да дзвярэй. Капыловіч.

3. Разм. Увязацца за кім‑н. Потым ваўкі ўпляліся следам, загналі яго на грушу-дзічку і завылі жудаснымі галасамі. Наўроцкі. Уплёўся [камарык] за мною, ніяк не адстане. Звініць, нібы сыпле на вочы пясок. Камарык, камарык, навошта старонкі? Найлепшы ў свеце яе галасок... Тармола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)