кама́ндзер
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кама́ндзер |
кама́ндзеры |
| Р. |
кама́ндзера |
кама́ндзераў |
| Д. |
кама́ндзеру |
кама́ндзерам |
| В. |
кама́ндзера |
кама́ндзераў |
| Т. |
кама́ндзерам |
кама́ндзерамі |
| М. |
кама́ндзеру |
кама́ндзерах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Камандзі́р ’начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна’ (ТСБМ), къмандзе́р ’чалавек, які ў час работы любіць камандаваць іншымі’ (міёр., З нар. сл.), камандзе́р ’тс’ (Грыг., Яруш., Нас.), камандзе́рка ’жанчына ў гасціне, якая зацягвае песні, пачынае забавы, гульні, забаўнік’ (Нас.). Форма з ‑ір несумненна запазычана праз рус. мову (у якой існуе з канца XVII ст.). Форма з ‑ер, відаць, больш старая; параўн. ст.-рус. кумендеръ ’званне высокага рангу ў духоўна-рыцарскім ордэне’ (XIV ст.), ст.-польск. komender (XV ст.), хаця на яе аказала ўплыў форма камандзір, першакрыніца якой франц. commandeur ’камандзір’ (Шанскі, 2 (К), 222).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)