каля́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто калядуе, ходзіць па калядзе.

У акно пастукалі каляднікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каля́днік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каля́днік каля́днікі
Р. каля́дніка каля́днікаў
Д. каля́дніку каля́днікам
В. каля́дніка каля́днікаў
Т. каля́днікам каля́днікамі
М. каля́дніку каля́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каля́днік м., этн. коля́дник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каля́днік, ‑а, м.

Той, хто калядуе, ходзіць па калядзе. Скамарошніцтва ў Беларусі развівалася шляхам прафесіяналізацыі найбольш таленавітых арганізатараў народных гульняў і прадстаўленняў: сваты, каляднікі, валачобнікі і г. д. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калядо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і каляднік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калядо́ўшчык м., см. каля́днік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калядо́ўшчык, ‑а, м.

Тое, што і каляднік. Мы, малыя, цэлым натоўпам бегалі за калядоўшчыкамі, любаваліся казою, слухалі музыку і песні. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)