Скаўпа́сіць (скоўпа́сіць) ‘абрабіць з большага, абы-як’, скоўпа́чыць ‘паблытаць, пакалмаціць’ (ТС). Да каўпак (гл.), у тым ліку ‘старая ўкладка валасоў у жанчын (стажком)’. Параўн. тыпалагічную паралель: балг. на калпа́к ‘абы-як, так-сяк, любому (раздаваць)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўпа́к ’каўпак’ (ТСБМ, БРС). Слова вядома ўжо ў ст.-бел. мове: колпа́къ (з сярэдзіны XVI ст.), гл. Булыка, Запазыч., 162. Таксама было вядома і ў іншых усх. славян (ст.-рус. колпакъ > рус. колпа́к, калпа́к, укр. ковпа́к). Даўняе запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., тат., крым.-тат., казах. kalpak ’шапка’). Фасмер, 2, 297; Шанскі, 2, К, 215–216.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ця1 ’кашэль з вечкам, плецены з бяросты’ (івац., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, з ням. Mütz ’шапка, фуражка, калпак’ < с.-н.-ням. mutze, якое з с.-лац. almutia ’шапка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух; футравае паліто’ (Васэрцыер, 158).

Му́ця2 ’ілгун, манюка’ (івац., Нар. сл.), мутя́ ’хто гаворыць абы-што’ (пін., З нар. сл.), пін. ’няпраўда’ (Шатал.). Да муці́ць. Аб суфіксе ‑ʼа гл. Слаўскі, SP, 1, 59–60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)