кале́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кале́кі кале́кая кале́кае кале́кія
Р. кале́кага кале́кай
кале́кае
кале́кага кале́кіх
Д. кале́каму кале́кай кале́каму кале́кім
В. кале́кі (неадуш.)
кале́кага (адуш.)
кале́кую кале́кае кале́кія (неадуш.)
кале́кіх (адуш.)
Т. кале́кім кале́кай
кале́каю
кале́кім кале́кімі
М. кале́кім кале́кай кале́кім кале́кіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кале́ка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кале́ка кале́кі
Р. кале́кі кале́к
Д. кале́ку кале́кам
В. кале́ку кале́к
Т. кале́кам кале́камі
М. кале́ку кале́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кале́ка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кале́ка кале́кі
Р. кале́кі кале́к
Д. кале́цы кале́кам
В. кале́ку кале́к
Т. кале́кай
кале́каю
кале́камі
М. кале́цы кале́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няўме́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑мецы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Няўмелы, няздатны да работы чалавек. У няўмекі [інструмент] будзе ў непарадку і без догляду. У здатнага — у пашане і спраўнасці. Шкраба. [Механік] зразумеў, што Станіслаў Вярбіцкі знарок прыкідваецца няўмекам. Чарнышэвіч. У няўмекі рукі калекі. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рату́нак, ‑нку, м.

1. Тое, што і ратаванне. Рух гэты .. [Міхалковіча] падобен на тое, быццам ён кінуўся на свой ці на чый ратунак. Чорны.

2. Магчымасць, сродак выратавацца, пазбавіцца ад чаго‑н. (небяспечнага, непрыемнага). І няма такой злыбеды на свеце, на якую б не ўсміхнуўся неспадзеўны, нечаканы ратунак. Гарэцкі. Гэта быў слабы, але радасны крык чалавека, які пасля смяртэльнай небяспекі ўбачыў ратунак. Шамякін. Казінае малако лічылася найлепшым ратункам ад сухотаў, ад усякай знямогі, кашлю, болю ў грудзях. Кулакоўскі.

3. Дапамога, абарона, выручка. Прасіць ратунку. □ З трахомаю, з праказаю Калекі ўсе ідуць. Ускраіны паказваюць Вялікую бяду. Пара ратунак даць ім, Пара іх выручаць! Панчанка.

•••

Ратунку няма гл. няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)