кале́гія, -і, ж.

1. Група службовых асоб, якія складаюць адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган.

К.

Міністэрства адукацыі.

Рэдакцыйная к.

2. Аб’яднанне асоб адной прафесіі.

К. адвакатаў.

3. Назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі ў 18 ст. (гіст.)

Ваенная к.

4. Назва некаторых навучальных устаноў (уст.).

|| прым. кале́жскі, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кале́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кале́гія
Р. кале́гіі
Д. кале́гіі
В. кале́гію
Т. кале́гіяй
кале́гіяю
М. кале́гіі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кале́гія ж., в разн. знач. колле́гия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кале́гія, ‑і, ж.

1. Група асоб, якая ўтварае адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган. Калегія Міністэрства народнай асветы. Судзейская калегія. Рэдакцыйная калегія.

2. Аб’яднанне асоб адной прафесіі. Калегія адвакатаў. Калегія прапагандыстаў. Калегія прафесараў.

3. Цэнтральная ўрадавая ўстанова ў Расіі ў 18 ст. Калегія замежных спраў. Ваенная калегія.

4. Уст. Назва некаторых навучальных устаноў. У 1570 годзе езуіты ў Вільні адкрываюць калегію, якая праз дзевяць год ператвараецца ў акадэмію з падрыхтоўчай школай. Шакун.

[Лац. collegium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́мер-кале́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ка́мер-кале́гія
Р. ка́мер-кале́гіі
Д. ка́мер-кале́гіі
В. ка́мер-кале́гію
Т. ка́мер-кале́гіяй
ка́мер-кале́гіяю
М. ка́мер-кале́гіі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

юсты́ц-кале́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. юсты́ц-кале́гія юсты́ц-кале́гіі
Р. юсты́ц-кале́гіі юсты́ц-кале́гій
Д. юсты́ц-кале́гіі юсты́ц-кале́гіям
В. юсты́ц-кале́гію юсты́ц-кале́гіі
Т. юсты́ц-кале́гіяй
юсты́ц-кале́гіяю
юсты́ц-кале́гіямі
М. юсты́ц-кале́гіі юсты́ц-кале́гіях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́мер-кале́гія ж., ист. ка́мер-колле́гия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́мер-кале́гія, ‑і, ж.

Заснаваная пры Пятру I установа, якая ведала рознымі грашовымі зборамі.

[Ад ням. Kammer і Kollegium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

колле́гия кале́гія, -гіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дырэктара́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Калегія дырэктараў якога-н. буйнога прадпрыемства, ведамства на чале з галоўным дырэктарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)