калатну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. калатну́ калатнё́м
2-я ас. калатне́ш калатняце́
3-я ас. калатне́ калатну́ць
Прошлы час
м. калатну́ў калатну́лі
ж. калатну́ла
н. калатну́ла
Загадны лад
2-я ас. калатні́ калатні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час калатну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калатну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да калаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́паць ’калаціць’ (ТС), ’паціскаць плячыма’ (Стан.), сцёпаць ’рухаць, варушыць’ (Сцяшк. Сл.), сцепану́ць ’упасці, шлёпнуць’ (Нар. Гом.), сцепану́ць ’тармаснуць’ (Янк. 3.), сцепену́цькалатнуць’, стыпыну́тэ ’тс’ (драг., Ск. нар. мовы), сцепену́цца, сцепну́цца ’калатнуцца’ (ТС). Да цепаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́хаць ‘гучна біць; ламаць з трэскам’, ‘трашчаць, ламацца’ (Нас.), ‘рэзка адрывіста грымець, бухаць’ (Юрч. Сін.), ‘трэсці’ (ТС), ‘трашчаць’ (Байк. і Некр.), ‘страляць’ (ТС), ‘стукаць, грукаць дзвярыма’, ‘балбатаць’ (Ян.); тра́хнуць ‘моцна, з сілай стукнуць каго-небудзь’, ‘выстраліць па кім-небудзь’, ‘застрэліць’ (ТСБМ), ‘трэснуць’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ‘стукнуць, упасці’ (ТС), ‘стукнуць (пра гром)’, ‘раптоўна пабегчы, ірвануцца’ (Мат. Маг.), тря́хнуць ‘стукнуць каго-небудзь чым-небудзь’ (Бяльк.); тра́хнуті ‘ўдарыць’ (Вруб.); сюды ж вытворныя ад траха́т ‘трэск’ трахата́ць ‘ламаць, крышыць’ (гродз., ЖНС), трахаце́ць ‘дрыжаць, трашчаць’ (Сл. ПЗБ); таксама тра́ханне, трахканне ‘грукат’, тра́ханнік, тра́хканнік ‘той, хто грукоча’ (Юрч. СНЛ). Утварэнні на базе гукапераймальнага трах, гл.

Траха́ць ‘трэсці’ (ТС), трахану́ць ‘страсянуць’ (Нас.; брасл., Сл. ПЗБ), ‘растрэсці (гной)’, ‘затрэсціся ад холаду’ (Юрч. СНЛ), трыхану́ць ‘страсянуць’ (Бяльк.), тріхану́цькалатнуць; зрабіць вобыск’ (Юрч.). Фасмер (4, 113) мяркуе, што рус. тряхну́ть і тряха́ть з’яўляюцца новаўтварэннямі ад трясти́ ‘трэсці’; таксама Брукнер (579) польск. trząchąć адносіць да trząść ‘трэсці’. Параўн. паралельнае траса́ць, гл. трэсці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)