Каласы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Каласы́
Р. Каласо́ў
Д. Каласа́м
В. Каласы́
Т. Каласа́мі
М. Каласа́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́лас

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́лас каласы́
Р. ко́ласа каласо́ў
Д. ко́ласу каласа́м
В. ко́лас каласы́
Т. ко́ласам каласа́мі
М. ко́ласе каласа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кало́ссе, -я, н., зб.

Каласы.

Ядраным зернем налілося к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўнава́жкі, -ая, -ае.

Які мае поўную, нармальную вагу.

Паўнаважкія каласы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́лас (мн. каласы́) м. ко́лос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́лас, -а, мн. каласы́, каласо́ў, м.

1. Суквецце злакаў і некаторых іншых раслін, у якіх кветкі размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла.

Каласы пшаніцы.

2. Суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін.

Спелы к. жытнёвы.

|| памянш. каласо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

|| прым. каласавы́, -а́я, -о́е.

Каласавыя культуры.

Уборка каласавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́йсаць

‘ачышчаць, малаціць што-небудзь (каласы)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. по́йсаю по́йсаем
2-я ас. по́йсаеш по́йсаеце
3-я ас. по́йсае по́йсаюць
Прошлы час
м. по́йсаў по́йсалі
ж. по́йсала
н. по́йсала
Загадны лад
2-я ас. по́йсай по́йсайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час по́йсаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абцерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак., што.

1. Абтрэсці, абабіць (пыл, снег і пад.) з чаго-н.

А. пясок з вопраткі.

2. Памяўшы, аддзяліць, вытрасці.

А. каласы.

|| незак. абцяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спары́ш¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Два спараныя прадметы (каласы, плады, арэхі і пад.).

Агуркі-спарышы.

2. Два гліняныя гаршчочкі, злучаныя агульнай ручкай, у якіх насілі яду ў час палявых работ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́лос ко́лас, -са м., мн. каласы́, -со́ў, собир. кало́ссе, -сся ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)