калара́дскі,

У выразе: каларадскі жук — буравата-жоўты з чырвонымі палоскамі бульбяны шкоднік сямейства лістаедаў, які аб’ядае лісце бульбы і іншых паслёнавых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калара́дскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калара́дскі калара́дская калара́дскае калара́дскія
Р. калара́дскага калара́дскай
калара́дскае
калара́дскага калара́дскіх
Д. калара́дскаму калара́дскай калара́дскаму калара́дскім
В. калара́дскі (неадуш.)
калара́дскага (адуш.)
калара́дскую калара́дскае калара́дскія (неадуш.)
калара́дскіх (адуш.)
Т. калара́дскім калара́дскай
калара́дскаю
калара́дскім калара́дскімі
М. калара́дскім калара́дскай калара́дскім калара́дскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калара́дскі колора́дский;

к. жук — колора́дский жук

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калара́дскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Каларада, штата ў ЗША.

•••

Каларадскі жук гл. жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

колора́дский калара́дскі;

колора́дский жук зоол. калара́дскі жук.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жук, ‑а, м.

1. Насякомае з жорсткім надкрыллем.

2. перан. Разм. Пра хітрага, пранырлівага чалавека. «Жук гэты Адзярыха, — думае Саша. — Не пра фермы, вядома, клапоціцца. Але ліха з ім». Навуменка.

•••

Каларадскі жук — буравата-жоўты з чорнымі палоскамі шкодны жук, які аб’ядае лісце бульбы.

Майскі жук — тое, што і хрушч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жук (род. жука́) м.

1. жук;

ж.-гнаяві́к — наво́зный жук;

2. перен., прост. жук, плут;

калара́дскі ж. — колора́дский жук;

ма́йскі ж. — ма́йский жук;

і ж. і жа́ба — и жук и жа́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)