каламя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Густая моцная льняная тканіна.

|| прым. каламя́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каламя́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. каламя́нка
Р. каламя́нкі
Д. каламя́нцы
В. каламя́нку
Т. каламя́нкай
каламя́нкаю
М. каламя́нцы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каламя́нка ж., текст. каламя́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каламя́нка текст. каламя́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каламя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Густая моцная льняная тканіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каламя́нка ’густая моцная льняная тканіна’ (БРС, ТСБМ, Гарэц.), ’палатняная блуза’ (Др.-Падб.). Наяўнасць слова толькі ў літаратурнай мове не дазваляе вызначыць крыніцу запазычання. Укр. каламайка (у Грынчэнкі), рус. коломенка і коломёнка, коломийка (Фасмер, 2, 294), аднак статус няясны. У рус. мове лічыцца запазычаннем праз ням. Kalamank, kalmank або гал. kal(a)mink ’гладкая льняная або пяньковая тканіна’, з с.-лац. camelāncium (Фасмер, 2, 294–259), дзе ням. словы з с.-лац. calamancum, якое шэрагам аўтараў тлумачыцца як утворанае на базе с.-грэч. καμηλάνκιον ’вопратка з вярблюджай воўны’, гл. Бернекер, 1, 471; Фасмер, 2, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)