каламу́ць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. каламу́ць
Р. каламу́ці
Д. каламу́ці
В. каламу́ць
Т. каламу́ццю
М. каламу́ці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каламу́ць, -і, ж.

1. Дробныя часцінкі ў вадкасці, якія не раствараюцца і робяць яе непразрыстай і мутнай.

2. перан. Адсутнасць яснасці ў думках, разуменні.

К. у галаве.

К. на душы.

3. перан., чаго або якая. Імгла, непраглядная заслона.

Белая к. завірухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каламу́ць ж., прям., перен. муть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каламу́ць, ‑і, ж.

1. Дробныя часцінкі, якія не раствараюцца ў вадкасці і робяць яе непразрыстай і мутнай; муць, каламута. У балоце ці возеры злучэнні жалеза асядаюць бурай каламуццю на дно, утвараючы руду. Штыхаў.

2. перан.; чаго або якая. Непраглядная заслона; імгла. Пукі святла на некалькі метраў прабіваюць туманную каламуць. Кавалёў. Мяце, скуголіць над платамі, над хатамі белая каламуць завірухі. Ракітны. // Пра ўсё незразумелае, заблытанае, беспарадачнае. — Усе пастулаты, ураўненні, формулы зліваюцца ў кашмарную каламуць. Шамякін.

3. перан. Зацямненне свядомасці, памяці. Далей у Мікіты Мінавіча пачыналіся нейкія правалы, туманам і прыкрай каламуццю засцілаліся ўсе падзеі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каламу́та, -ы, ДМу́це, ж.

Тое, што і каламуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каламу́та ж., см. каламу́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каламу́ціць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. каламу́чу каламу́цім
2-я ас. каламу́ціш каламу́ціце
3-я ас. каламу́ціць каламу́цяць
Прошлы час
м. каламу́ціў каламу́цілі
ж. каламу́ціла
н. каламу́ціла
Загадны лад
2-я ас. каламу́ць каламу́цьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час каламу́цячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каламу́та, ‑ы, ДМ ‑муце, ж.

Тое, што і каламуць. Мінута, яшчэ мінута — Адстоіцца каламута... Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муцькаламуць, дробныя часцінкі’, ’туман, смуга, імгла’ (Яруш., ТСБМ; рэч., слаўг., паўн.-усх., Яшк.), ’непакой, хваляванне’ (Бяльк.). Прасл. mǫtь < mǫtiti > муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пастула́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Кніжн. Зыходнае палажэнне, дапушчэнне, якое прымаецца без доказу. — Калі ласка, — сказаў Алесь. — Я проста ўдакладніў некаторыя не зусім... пэўныя пастулаты пана. Караткевіч. [Нада:] — Усе пастулаты, ураўненні, формулы зліваюцца ў кашмарную каламуць. Шамякін.

[Лац. postulatum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)