како́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да какоса. Какосавая драўніна. Какосавы арэх. // Які атрымліваецца з какосавай пальмы і з яе пладоў. Какосавы алей.

•••

Какосавая пальма гл. пальма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коко́совый како́савы;

коко́совая па́льма бот. како́савая па́льма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

како́савы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. како́савы како́савая како́савае како́савыя
Р. како́савага како́савай
како́савае
како́савага како́савых
Д. како́саваму како́савай како́саваму како́савым
В. како́савы (неадуш.)
како́савага (адуш.)
како́савую како́савае како́савыя (неадуш.)
како́савых (адуш.)
Т. како́савым како́савай
како́саваю
како́савым како́савымі
М. како́савым како́савай како́савым како́савых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

како́с, ‑а, м.

1. Тое, што і какосавая пальма (гл. пальма).

2. Плод какосавай пальмы; какосавы арэх.

[Ісп. cocos мн. ад coco — какосавая пальма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

како́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Арэх какосавай пальмы.

|| прым. како́савы, -ая, -ае.

К. алей.

Какосавае малако.

Какосавыя прадукты.

Какосавая пальма — пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае буйныя ядомыя плады — какосы (какосавыя арэхі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́льма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Паўднёвае вечназялёнае дрэва з прамым негалінастым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў.

Какосавая п.

Фінікавая п.

Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго-н., перавага ў чым-н. [ад звычаю ў Старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком].

|| прым. па́льмавы, -ая, -ае.

Пальмавая галіна.

Пальмавы алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́льма па́льма, -мы ж.;

фи́никовая па́льма фі́нікавая па́льма;

коко́совая па́льма како́савая па́льма;

па́льма пе́рвенства па́льма першынства́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́льма, ‑ы, ж.

1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва з высокім прамым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў. Разам з дубам, клёнам і вязам падымаліся пальмы. Маўр. Каля акна стаялі вагоны — фікус і пальма. Федасеенка.

•••

Какосавая пальма — высокая пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае плады ў выглядзе вялікіх арэхаў.

Фінікавая пальма — пальма з кронай вялікіх перыстых лістоў, якая дае салодкія плады — фінікі.

Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго‑н. (ад звычаю ў старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком).

[Лац. palma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)