казё́нны
прыметнік, адносны
	
		
			|  | адз. | мн. | 
		
			| м. | ж. | н. | - | 
	
	
		
			| Н. | казё́нны | казё́нная | казё́ннае | казё́нныя | 
		
			| Р. | казё́ннага | казё́ннай казё́ннае
 | казё́ннага | казё́нных | 
		
			| Д. | казё́ннаму | казё́ннай | казё́ннаму | казё́нным | 
		
			| В. | казё́нны (неадуш.) казё́ннага (адуш.)
 | казё́нную | казё́ннае | казё́нныя (неадуш.) казё́нных (адуш.)
 | 
		
			| Т. | казё́нным | казё́ннай казё́ннаю
 | казё́нным | казё́ннымі | 
		
			| М. | казё́нным | казё́ннай | казё́нным | казё́нных | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		piskunou2012,
		prym2009,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
вы́трускі, ‑сак; адз. няма.
Тое, што вытрушана з чаго‑н.; рэшткі. З казённае махоркі Ужо вытрускі адны. І душыць смуткам горкім Душу ўспамін вайны... Вітка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
казённый в разн. знач. казённы;
казённая земля́ казённая зямля́;
казённые де́ньги казённыя гро́шы;
казённое обмундирова́ние казённае абмундзірава́нне;
казённое воспита́ние казённае выхава́нне;
казённый язык казённая мо́ва;
казённая пала́та казённая пала́та;
казённая часть казённая ча́стка;
казённый дом казённы дом;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
вяле́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.
Разм. Загадаць (загадваць) каму‑н. зрабіць (рабіць) што‑н. [Салдат:] — Закон так вяліць: казённае і скарбовае павінна быць на месцы. Лобан.
•••
Яму (ёй і пад.) і бог вялеў — пра бясспрэчнасць чыйго‑н. удзелу ў чым‑н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
казённы, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Які мае адносіны да казны, належыць ёй; дзяржаўны. Казённая зямля. Казённыя грошы. Казённы лес. // Які выдаецца з казны, за кошт казны, дзяржавы. Казённае абмундзіраванне. □ Цесляры выбягалі з баракаў, размахваючы казённымі сякерамі. Чорны. // Які аплачваецца казной. Казённая кватэра.
2. Уст. Які знаходзіўся на дзяржаўнай службе. На гасцінцы, у вярсце ад чыгункі, стаяла хата казённага лесніка Лукаша. Колас.
3. перан. Неадабр. Бюракратычны, фармальны. Казённы падыход да справы. Казённае выхаванне. // Пазбаўлены арыгінальнасці; банальны. Казённая мова. Казённыя фразы.
•••
Казённая палата гл. палата.
Казённая частка гл. частка.
Казённы дом гл. дом.
Ногі не казённыя гл. нага.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
паску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Разм. груб.
1. Пакідаць пасля сябе бруд; гадзіць. Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць. Прыказка.
2. што. Брудзіць, пэцкаць; псаваць. Гусі топчуць і паскудзяць густую, сакаўную траву. Сачанка. — Гэта што? Сцены паскудзіць? Казённае памяшканне псаваць? Ці мала смецця ўсюды, дык яны яшчэ на сцены вешаць... Лынькоў.
3. перан. Рабіць гадасці, шкодзіць. Верыць людзям — закон нашага жыцця. А нелюдзю, ашуканцу не абавязкова верыць. Яго трэба браць за шкірку адразу, як толькі ён пачне паскудзіць. «Вожык». // Няславіць, ганьбіць, чарніць. Паршывая аўца ўвесь статак паскудзіць. Прыказка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)