казначэ́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Асоба, якая ведае грашовымі сродкамі якой-н. установы або грамадскай арганізацыі.

К. прафкама.

|| прым. казначэ́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казначэ́й

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. казначэ́й казначэ́і
Р. казначэ́я казначэ́яў
Д. казначэ́ю казначэ́ям
В. казначэ́я казначэ́яў
Т. казначэ́ем казначэ́ямі
М. казначэ́ю казначэ́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

казначэ́й м., в разн. знач. казначе́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казначэ́й, ‑я, м.

1. Асоба, якая ведае грашамі і каштоўнасцямі ўстановы, арганізацыі і захоўвае іх. Казначэй мясцовага камітэта.

2. У вайсковых часцях — асоба, якая ведае прыёмам, захаваннем і выдачай грашовага, рэчавага і тэхнічнага забеспячэння.

3. Асоба, якая загадвала казначэйствам у дарэвалюцыйнай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казначе́й казначэ́й, -чэ́я м., ска́рбнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касір; казначэй, скарбнік (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)