казнакра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца казнакрадствам.

|| прым. казнакра́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казнакра́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. казнакра́д казнакра́ды
Р. казнакра́да казнакра́даў
Д. казнакра́ду казнакра́дам
В. казнакра́да казнакра́даў
Т. казнакра́дам казнакра́дамі
М. казнакра́дзе казнакра́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

казнакра́д м. казнокра́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казнакра́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Службовая асоба, якая абкрадвае казну (у 1 знач.), прысвойвае дзяржаўныя каштоўнасці. Цудоўны апарат Займеў амерыканец: Направа — казнакрад. Налева — ашуканец. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казнокра́д казнакра́д, -да м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарбахва́т ’злодзей, рукаты’ (Янк. 2), ’злодзей, той, хто займаецца дробнай кражай’, ’хабарнік, казнакрад’ (Янк. 3.), ’хапуга’ (Юрч. Вытв.), ’дробны злодзей’ (Варл.), ’кар’ерыст’, ’злодзей’ (Яўс.). Ад торба (гл.) і хватаць (гл.) з далейшым семантычным развіццём да ’хабарнік, кар’ерыст’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)