кадры́ля, -і, ж.

Танец з шасці фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. кадры́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадры́ля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кадры́ля
Р. кадры́лі
Д. кадры́лі
В. кадры́лю
Т. кадры́ляй
кадры́ляю
М. кадры́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кадры́ля ж. (танец) кадри́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кадры́ля, ‑і, ж.

Танец з некалькіх фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца. Сыграць кадрылю. □ Хлопцы і дзяўчаты скакалі кадрылі, кружыліся ў лявонісе, у бясконцых крыжачках і польках. Лынькоў. Грукат, тупат колькі сілы Ды хлапечы дружны рогат — гэта пары йдуць кадрылю, Б’юць абцасамі падлогу. Броўка.

[Фр. quadrille.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кадры́ля ’танец з некалькіх фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца’ (БРС, ТСБМ; іўеў., Сцяшк.; Янк. 3.), кадрыль ’тс’ (беш., Касп.), кадры ’тс’ (Сцяц.), кадраль ’тс’ (Жд. 3), кадрель ’тс’ (Бяльк.), кадрэля ’тс’ (Шат.). Запазычана з рус. кадриль ’танец у чатыры пары’, відаць, праз гарадское асяроддзе, адносна распаўсюджання слова ў суседніх гаворках даных няма, ва ўкр. мове адзначана ў Лявіцкага. Рус. кадриль з франц. quadrille ’танец у чатыры пары’, рус. слова сустракаецца (у значэнні дзве пары ў танцы) у сярэдзіне XVIII ст. і запазычана, відаць, прыблізна ў гэты ж час.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кадри́ль кадры́ля, -лі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кадры́ль ж., разг., см. кадры́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

У выразе: да ўпаду — да знямогі, да поўнай страты сіл. На «пятачку».. танцы да ўпаду — за полькай вальс, за вальсам кадрыля на дванаццаць кален. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лянце́й ’танец — яго танцуюць ланцужком’ (нараўл., Мат. Гом.), ляньця́й ’від танца другой палавіны XIX ст.’ (беш., Касп.). Рус. лансье, алан. ланце, польск. lansjer. Запазычаны з франц. lansierкадрыля’ (Фасмер, 2, 552), ’від кантрданса’ (Слаўскі, 4, 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кале́на, -а, н.

1. (мн. кале́ні, -яў іе́нь). Сустаў, які злучае бядровую і галёначную косці; месца згібу нагі.

Сагнуць нагу ў калене.

2. (толькі мн., кале́ні, -яў іе́нь). Нага ад каленнага сустава да таза.

Узяць дзіця на калені.

3. (мн. кале́ны, -ле́н). Асобнае звяно, адрэзак у складзе чаго-н., які з’яўляецца злучэннем такіх жа адрэзкаў.

К. бамбука.

К. жалезнай трубы.

4. (мн. кале́ны, -ле́н). Частка чаго-н. непрамога, сагнутага ад аднаго павароту да другога.

К. дарогі.

К. ракі.

5. (мн. кале́ны, -ле́н). У музычным творы: асобная частка, закончаны матыў.

Салавей заспяваў на сем кален.

6. (мн. кале́ны, -ле́н), перан. У танцы: асобны прыём, фігура з эфектам.

Кадрыля на шаснаццаць кален.

7. (мн. кале́ны, -ле́н). Пакаленне ў радаслоўнай.

Мора па калена каму — нічога не страшна, нічога не цяжка.

|| памянш. кале́нца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 3 і 5 знач.).

|| прым. кале́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. сустаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)