кадраві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Супрацоўнік аддзела кадраў (разм.).

2. Ваеннаслужачы кадравых войск.

Афіцэр-к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадраві́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кадраві́к кадравікі́
Р. кадравіка́ кадравіко́ў
Д. кадравіку́ кадравіка́м
В. кадравіка́ кадравіко́ў
Т. кадравіко́м кадравіка́мі
М. кадравіку́ кадравіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кадраві́к, -ка́ м., разг. кадрови́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кадраві́к, ‑а, м.

1. Ваеннаслужачы кадравых войск. [Ян Стафанковіч] падбадзёрыўся.. і ішоў вельмі шпарка, трымаючы твар угару і размахваючы рукамі, быццам стары вайсковы кадравік на маршыроўцы. Чорны.

2. Кадравы работнік прадпрыемства, установы, арганізацыі. — Навучаць вас і ўсяму заводу дапамогуць. Тут многа кадравікоў, старых спецыялістаў. Кулакоўскі.

3. Разм. Супрацоўнік аддзела кадраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кадрови́к кадраві́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)