каваці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

Невялікая оперная арыя, звычайна лірычнага характару, а таксама напеўная інструментальная п’еса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каваці́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каваці́на каваці́ны
Р. каваці́ны каваці́н
Д. каваці́не каваці́нам
В. каваці́ну каваці́ны
Т. каваці́най
каваці́наю
каваці́намі
М. каваці́не каваці́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каваці́на ж., муз. кавати́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каваці́на, ‑ы, ж.

У оперы — невялікая лірычная арыя, пераважна песеннага складу. Каваціна Фігара. // У інструментальнай музыцы — невялікая п’еса з напеўнай мелодыяй.

[Іт. cavatina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавати́на муз. каваці́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)