ка́бельтаў, -тава, мн. -тавы, -тавых, м. (спец.).

Марская мера даўжыні, роўная 185,2 м.

|| прым. ка́бельтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́бельтаў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, змешанае скланенне

адз. мн.
Н. ка́бельтаў ка́бельтавы
Р. ка́бельтава ка́бельтавых
Д. ка́бельтаву ка́бельтавым
В. ка́бельтаў ка́бельтавы
Т. ка́бельтавам ка́бельтавымі
М. ка́бельтаве ка́бельтавых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́бельтаў, -тава м., мор. ка́бельтов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́бельтаў, ‑тава, м.

1. Мера даўжыні, роўная 0,1 марской мілі, г. зн. 185,2 м. Адплысці на 3 кабельтавы ад берага.

2. Марскі пяньковы канат таўшчынёй ад 150 да 300 мм.

[Гал. kabeltouw.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́бельтов мор. ка́бельтаў, -тава м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)